Матэа Ковачыч
Матэ́а Ко́вачыч (харв.: Mateo Kovačić; нар. 6 мая 1994, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы і часцяком выконвае ролю плэймэйкера. Клубная кар’ераЗаймацца футболам Матэа пачаў у акадэміі аўстрыйскага клуба ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клубы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювентус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Заграб, і Матэа далучыўся да клуба «Дынама». Дэбютаваў у прафесійным футболе малады хлапец у матчы супраць клуба «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 года. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу з лікам 6:0, а Матэа забіў чацвёрты гол сваёй каманды. Да канца сезона Матэа згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сезон паўабаронца стаў іграком асноўнага складу. 31 студзеня 2013 года Ковачыч перайшоў у міланскі «Інтэрнацыянале»[4]. Матэа ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Уэслі Снейдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» ігрок дэбютаваў у Серыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсек’еля Скелота. Пазней здолеў стаць адным з лідараў чорна-блакітных, у выніку цікавасць да Ковачыча сталі праяўляць наймацнейшыя клубы Еўропы. 18 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе паўабаронцы ў мадрыдскі «Рэал»[5]. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду лонданскаму «Чэлсі»[6]. У ліпені 2019 года перайшоў у «Чэлсі» на трывалай аснове, падпісаўшы пяцігадовы кантракт[7]. Разам з клубам у 2021 годзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У чэрвені 2023 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Сіці»[8]. Міжнародная кар’ераУ сакавіку 2013 года Матэа быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сербіі і Уэльса[9]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Сербіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі. Дасягненні«Дынама»:
«Рэал»:
«Чэлсі»:
«Манчэстэр Сіці»:
Харватыя:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia