Кеме́лішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кемелішкі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рыценскага сельсавета[2]. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Некрашунскага сельсавета[3][4].
26 чэрвеня 1965 года Кемелішкаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 74 населеных пункты[5]. У 2005 годзе скасаваны хутары Балашынка, Нотна, Поплацк і Усвяць. 31 сакавіка 2013 года сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі[6].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1406 чалавек[7], з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія[8].
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Кемелішкаўскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
 |
---|
Свірскі раён існаваў у 1940―1959 гадах | |
|
|
 |
---|
Астравецкі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1965 года | Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Астравецкі (1940—1958, 1972—2013)
- Балканскі (1940—1954)
- Быстрыцкі (1940—1962, 1965—1969)
- Валейкішкаўскі (1940—1954)
- Варнянскі (1940—1962, з 1965)
- Варонскі (1940—1959)
- Гервяцкі (1940—1962, з 1965)
- Гозскі (1954—1959)
- Гудагайскі (1940—1962, з 1965)
- Дзягенеўскі (1940—1954)
- Дравяніцкі (1940—1962, 1965—1972)
- Ізабелінскі (1965—1986)
- Кемелішкаўскі (1965—2013)
- Міхалішкаўскі (1940—1962, з 1965)
- Некрашунскі (1959)
- Падольскі (1959—1962, 1965—2013)
- Рындзюнскі (1940—1962)
- Рытанскі (з 2013)
- Слабодкаўскі (1954—1962, 1965)
- Спондаўскі (1959—1962, 1965—2013)
- Трокеніцкі (1969—2013)
- Чэхскі (1954—1962, 1965—1975)
- Швяйлянскі (1940—1954)
- Шульніцкі (1940—1954)
- Якентанскі (1940—1954)
|
---|
|
|
|