Рытанскі сельсавет
Ры́танскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рытань. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рыценскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыцень. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кемелішкаўскага сельсавета[2][3]. 31 сакавіка 2013 года Кемелішкаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — ліквідаванага Падольскага сельсавета[4]. 4 сакавіка 2014 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Кемелішкі ў вёску Рытань[5]; хутар Патока, які быў перададзены з Падольскага сельсавета, перайменаваны ў Патока Караняцкая[6]; ліквідаваны хутар Талюшаны[7]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (57 населеных пунктаў) — 1406 чалавек[8], з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія, 0,6 % — літоўцы[9]; паводле перапісу 2019 года (81 населены пункт) — 1991 чалавек[10] На 1 лістапада 2017 насельніцтва сельсавета складала 2095 чалавекі[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia