Варнянскі сельсавет
Варня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Варняны. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варонскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[3] да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Ашмянскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Авены, Бабраўнікі, Валейкуны, Газа, Грэбалы, Загазь, Карлаўшчызна, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі і Шульнікі)[4]. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў. 30 мая 1988 года ў склад Міхалішкаўскага сельсавета вернута вёска Побалі[5]. У 2005 годзе скасавана вёска Зялёнка. 26 лютага 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — ліквідаванага Трокеніцкага сельсавета[6]. 4 сакавіка 2014 года вёска Рудзішкі перайменаваная ў Рудзішкі 1[7]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (42 населеныя пункты) — 2783 чалавекі[8], з іх 91,5 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 2,3 % — рускія, 1,0 % — літоўцы, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (71 населены пункт) — 3749 чалавек[10]. На 1 студзеня 2017 насельніцтва складала 3607 чалавек[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia