Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень, па нараджэнні Сачанка (13 красавіка 1941, Зеляночы Васілевіцкага раёна, цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці — 1 студзеня 2024, Баранавічы) — беларуская доктарка, педагог, паэтка. Арганізатар рэгіянальнай і нацыянальнай дзіцячай стаматалагічнай сістэмы. Аўтар больш за 50 паэтычных твораў.
Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар 4 манаграфій, больш за 200 навуковых артыкулаў, 44 навукова-папулярных у газетах і часопісах, 3 зборнікаў вершаў, 1 паэмы, больш за 50 паэтычных твораў. Піша на беларускай і рускай мовах.
Жыве ў горадзе Баранавічы. Замужам. Мае двух сыноў [1].
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і Сямёна Яўстафьевіча і Марыі Рыгораўны Сачанак, дзе апроч сваіх пяці дзяцей выхоўвалі яшчэ пляменніка, які рана застаўся без маці.
Скончыла ў 1958 годзе Скрыгалоўскую сярэднюю школы (Мазырскі раён), паступіла ў Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча, якое скончыла ў 1962 годзе. Пасля двухгадовай работы ў Рэсцянскай участковай бальніцы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на стаматалагічны факультэт.
Пасля заканчэння інстытута ў 1969 годзе працавала дзіцячым стаматолагам, загадчыкам аддзялення (з 1975), галоўным урачом (з 1985 да 2002 года) Баранавіцкай дзіцячай стаматалагічнай паліклінікі [1].
У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафілактыка карыесу ў дзяцей горада з нізкім змяшчэннем фтору ў вадзе».
У 1998 годзе ўдзельнічала ў распрацоўцы Нацыянальнай праграмы прафілактыкі карыесу зубоў і хвароб перыядонту сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2004 гадах працавала ў Баранавіцкім дзяржаўным вышэйшым педагагічным каледжы. З 2004 года — у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце: загадчыкам кафедры спецыяльных дысцыплін дашкольнай адукацыі (да 2006), дацэнтам кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогіі (да 2017)[2], дацэнтам кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры.
Пры падтрымцы Фонда Дрэйфуса паспяхова рэалізавала ў 2005—2006 гадах праект па зніжэнні колькасці карыесу ў дзяцей Баранавічаў.
Была экспертам і ўдзельнікам праекта «Студэнцкая майстэрня інавацый» БарДУ.
Сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса «Целитель».
Актыўная папулярызатарка здаровага ладу жыцця[3][4].
Аўтар 44 навукова-папулярных артыкулаў у газетах і часопісах.
Узнагароды
- 1968 год — Ганаровая грамата Мінскага абкама камсамолу
- 1981 год — Ганаровая грамата аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
- 1983 год — Дыплом ВДНГ СССР
- 1984 год — Ганаровая грамата Баранавіцкага гарадскога камітэта КПБ
- 1986 год — Ганаровая грамата Баранавіцкага гарадскога камітэта КПБ
- 1990 год — значок «Выдатнік аховы здароўя»
- 2001 года — Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя і Беларускай стаматалагічнай асацыяцыі.
- 2007, 2008, 2011, 2013 гады — Ганаровая грамата Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Бібліяграфія
- Тристень, К. С. Профилактика кариеса зубов у детей города с низким содержанием фтора в воде: автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. мед. наук : [спец.] 14.00.21 «Стоматология» / К. С. Тристень; Минский ордена Трудового Красного Знамени гос. мед. ин-т. — Минск, 1992. — 17 с.
- Манаграфіі
- Тристень, К. С. Педагогу о стоматологических заболеваниях: монография. — Барановичи, 2009. — 278 с.
- Тристень, К. С. Профилактика заболеваний органов и систем организма: монография. — Барановичи, 2014. — 302 с.
- Тристень, К. С. Доврачебная помощь детям при заболеваниях органов и систем организма: монография. — Барановичи, 2013. — 291 с.
- Тристень, К. С. Формирование здорового образа жизни: стоматологические аспекты. — Барановичи, 2018. — 234 с.
- Навуковыя і навукова-метадычныя выданні
- Методическое пособие для стоматологов по практической реализации Национальной программы профилактики кариеса зубов и болезней периодонта среди населения Республики Беларусь; сост. П. А. Леус, К. С. Тристень [и др.]. — Минск, 1999. — 30 с.
- Доврачебная помощь при неотложных состояниях у детей докшольного возраста со стоматологическими заболеваниями: метод.рекомендации. — Барановичи, 2004. — 27 с.
- Гигиена полости рта: уч.-метод.комплекс. — Барановичи, 2005. — 83 с.
- Средства гигиены полости рта: метод.рекомендации. — Барановичи, 2005. — 40 с.
- Педагогу о болезнях зубов у детей: уч.-метод.пособие. — Барановичи, 2007. — 104 с.
- Основы медицинских знаний: стоматологические аспекты здоровья: электронный учебник. — Барановичи, 2008.
- Отравления в быту и на производстве: уч.-метод.комплекс. — Барановичи, 2010. — 255 с.
- Стоматологические аспекты здоровья детей: уч.-метод.пособие. — Барановичи, 2011. — 285 с.
- Формирование нравственного здоровья детей средствами литературно-музыкальных мероприятий: практ.пособие. — Барановичи, 2012. — 121 с.
- Праздники и развлечения для детей дошкольного и младшего школьного возраста: практ.пособие. — Барановичи, 2018. — 88 с.
- Зборнікі вершаў
- Если б знала… Если б знала… Если б знала…: сборник стихов. — Барановичи, 2009. — 83 с.
- Неиссякаемый источник : сборник стихов. — Минск: Амалфея, 2013. — 32 с.
- Источник счастья: сборник стихов. — Минск: Амалфея, 2014. — 48 с.
- Автобиография: сборник стихов. — Барановичи, 2015. — 47 с.
- Verba ligant homines…= Слова связывают людей. — Минск, 2016. — 57 с.
- Некаторыя літаратурна-мастацкія творы
- Край сильных и мужественных / Клава Саченко (Тристень) // Сов. медик. — 1966. — 14 окт.
- В этой жизни так дивешь…. [стихи] // Наш край. — 1996. — 13 апр.
- Жена шепчет как-то раз…; Слышал, травником ты стал… [стихи] // Наш край. — 1996. — 4 июля.
- Выставка картин; Детский дом; Как чувствовала — нужно: [стихи] // Святліца: літаратур. альманах. — Баранавічы, 1997. — С.93-95.
- Моим коллегам — стоматологам [стихи] // Интекс-пресс. — 2011. — 22 июня.
- Радзіма; Снеданне ўнукам ; Хлеб [вершы] // Гоман: літарат. альманах. — Смоленск, 2015.
- Мораль; Памяти отца; Хлеб; Женщина; Поступок; Выставка гобеленов; Притча; Михаилу Пташуку // Крыніца дабрыні: зборнік паэзіі і прозы. — Мінск, 2016.
- Диссертация: поэма.// Гоман: літарат. альманах. — 2016. — Вып.3. — С.21-22, Вып.2 — С.17-18.
- Да Скрыгалова [верш] // Ветразь. — 2017. — № 9.
- Сусветам дзеці ўладарыць [верш] // Целитель. — 2018. — № 5.
Крыніцы