Зеляноцкі сельсавет
Зеляно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Насавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зеляночы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Васілевіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад новаўтворанага Гарочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца і пасёлак пры чыгуначнай станцыі Гарочычы)[2]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Насавічы[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 821 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 552 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia