Клешчавіна
Клешчаві́на[1] (Ricínus) — монатыпны род кветкавых раслін з сямейства Малачайныя. Адзіны від — клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая дрэвападобная вечназялёная расліна (у культуры ва ўмовах умеранага клімату вырошчваецца як аднагадовая), вышынёй да 10 м. Сцябло прамое, галінастае, пустое ў сярэдзіне. Лісце на доўгіх чаранках, пальчата-радзельнае. Кветкі раздельнаполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — трохгнёздавая каробачка, у кожным гняздзе якой знаходзіцца адно бліскучае, стракатае семя. Размнажаецца насеннем. Ядавітая[2]. Распаўсюджанне і экалогіяРадзіма клешчавіны не вызначана, магчыма, Афрыка (Эфіопія). Натуралізавалася паўсюдна у трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў, дзе расце ў дзікім або паўкультурным выглядзе. Асноўныя цэнтры культуры — Індыя, Бразілія, Аргенціна, краіны Афрыкі, Кітай і Іран. У Егіпце яна разводзіцца ўжо больш за чатыры тысячы гадоў. Клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.) — святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[3]. ВыкарыстаннеАлейная, лекавая і дэкаратыўная садовая расліна. У насенні клешчавіны атрымліваецца 48—55 % тлустага алею — рыцыны[4]. Таксама маюцца атрутныя рэчывы (рыцын і рыцынін)[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia