Вялікія Князікоўцы
Вялі́кія Князіко́ўцы[1] (трансліт.: Vialikija Kniazikoŭcy, руск.: Великие Князиковцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца на рацэ Жыжма, за 20 км за паўночны захад ад Іўя. Прыпыначны пункт Князікоўцы на лініі Маладзечна — Ліда ГісторыяУ другой палове XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Уласнасць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў. У канцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач з вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда. У 1905 г. у складзе Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Лідскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. Далучана в. Жыжма, ад якой захавалася да нашых дзён Пакроўская царква. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтр Князікоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце[2]. Пасля цэнтр калгаса «Маладая гвардыя». Працавалі базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў. СлавутасціНасельніцтва
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia