Кола (танец)Кола, таксама Кружкі, Кругавая, Круцёлка, Крутак, Круганы, Кружок, Кулечка[1][2] — арнаментальны беларускі народны танец карагоднага тыпу, які часта выконваўся на Купалле і меў распаўсюджанне па ўсёй Беларусі[2]. Падобны танец існуе ў украінцаў, палякаў, сербаў, балгараў і іншых славянскіх народаў, якія насяляюць Балканскі паўвостраў і рэгіёны паўночней яго. У балгараў называецца «Хоро», у малдаван і румынаў — «Хора» і «Сырба». Характэрна пабудова ланцугом самкнёным або разамкнёным кругам. Выконваецца ў суправаджэнні народных інструментаў, часам спеваў. Музыка адрозніваецца разнастайнасцю памераў. Існуюць варыянты хуткага і павольнага тэмпу[3]. ХарэаграфіяМузычны памер 2/4[1]. Тэмп танца — хуткі і вясёлы[1]. Як вынікае з назвы, кампазіцыйна танец заснаваны на пабудове ў форме круга, пры гэтым малюнак танца складаны і разнастайны[1]. Колькасць колаў, утвораных танцуючымі, змяняецца ад аднаго вялікага агульнага карагода да некалькіх невялікіх кружкоў праз выкарыстанне лініі і паўкола. Таксама выкарыстоўваюцца кружэнне, змена кірунку руху танцуючых, пабудова ў пары[4]. Р. Друцкі-Падбярэскі апісаў «Кругавую» наступным чынам[5]:
У культурыПра «кружкі», як пра галоўны танец на беларускіх святочных вечарынках, паведамляў М. Дзмітрыеў[6]. Першую сцэнічную пастаноўку танца ў Беларусі рэалізаваў К. А. Алексютовіч ў 1921 годзе ў спектаклі «На Купалле» па п’есе М. Чарота[4]. Мелодыя танца выкарыстоўваецца ў фінале балета «Падстаўная нявеста» на музыку Г. Вагнера ў пастаноўцы К. А. Мулера[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia