Канстанцін Аляксандравіч Мулер
Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (руск.: Константин Александрович Муллер; 5 ліпеня 1905, Санкт-Пецярбург — 15 красавіка 1993, Масква, Расія) — савецкі артыст балета, балетмайстар, балетны педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956). БіяграфіяСкончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве. ТворчасцьНа беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («Карсар » А. Адана). Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога » П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня » (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок » Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia