Юлія Міхайлаўна Чурко

Юлія Міхайлаўна Чурко
Дата нараджэння 21 ліпеня 1936(1936-07-21) ці 1936[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2025(2025-02-13)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнаўца, балерына, пісьменніца, балерына
Навуковая сфера балетазнаўства, балет[2], мастацтвазнаўства[2], history of ballet[d][2], народны танец[2] і літаратурная дзейнасць[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Юлія Міхайлаўна Чурко (21 ліпеня 1936(1936-07-21) ці 1936[1], Ленінград13 лютага 2025(2025-02-13)) — беларускі мастацтвазнавец, балерына, пісьменнік. Доктар мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991). Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (1954), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988)[3].

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 1960 годзе і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1963)[3].

Працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета (1954—1960, артыстка балета), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1963—1972, младшы, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1972—1979, загадчык кафедры, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1979, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, у 1979—1994 — загадчык кафедры)[3].

Навуковая дзейнасць

Сярод навуковых інтарэсаў мастацтвазнаўства, эстэтыка, балет, харэаграфія, фальклор[3].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах, прэміі імя К. Крапівы (1996). Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай СССР (1980)[3].

Крыніцы

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в г д Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б в г д Чурко, Юлія Міхайлаўна (доктар мастацтвазнаўства; тэатральнае мастацтва; мастацкая літаратура; нар. 1936)

Літаратура

  • Хореографическое искусство Белоруссии : основные этапы и проблемы развития : автореферат диссертации … доктора искусствоведения : 820 / Ю. М. Чурко. — Москва, 1972.
  • Чурко Юлия Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 556.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 291—292.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 751.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 533.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна / Л. А. Сівалобчык // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 520.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya