Колін Мак-Калау
Колін Мак-Калау (англ.: Colleen McCullough; 1 чэрвеня 1937, Уэлінгтан, Новы Паўднёвы Уэльс — 29 студзеня 2015) — аўстралійская пісьменніца, якая праславілася раманам «Птушкі ў цярноўніку». БіяграфіяНарадзілася 1 чэрвеня 1937 года ў Новай Зеландыі, у горадзе Уэлінгтан (Новы Паўднёвы Уэльс) у сям’і Джэймса і Лоры Мак-Калау. Маці Колін была родам з Новай Зеландыі, сярод яе продкаў былі выхадцы з племені маоры, карэннага насельніцтва Новай Зеландыі. Сям’я Мак-Калау часта пераязджала, асеўшы ў канчатковым выніку ў Сіднеі. Колін шмат чытала і малявала, і нават пісала вершы. Пад уплывам бацькоў Колін у якасці будучай прафесіі абрала медыцыну. Яна вучылася ва Універсітэце Сіднея, дзе абрала спецыялізацыяй нейрапсіхалогію. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў Каралеўскай бальніцы Паўночнага ўзбярэжжа. У 1963 году Колін Мак-Калау пераехала ў Лондан. З 1967 па 1976 г. Мак-Калау займаецца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў аддзяленні нейрабіялогіі Ельскай медыцынскай школы пры Ельскім універсітэце. Колін Мак-Калау памерла ў бальніцы на востраве Норфалк (Аўстралія). Яна перанесла некалькі інфарктаў і апошнія гады была прыкавана да інваліднага вазка. ТворчасцьУ 1974 годзе быў апублікаваны дэбютны раман Колін Мак-Калау «Цім», а праз тры гады у свет выйшлі знакамітыя «Птушкі ў цярноўніку» — кніга стала міжнародным бестселерам, была перакладзена больш чым на 20 моў і прынесла аўтару прызнанне і славу. У 1983-м яна была экранізавана. Апошні раман аўстралійскай пісьменніцы «Горкая радасць» датаваная 2013 годам. Усяго Колін Мак-Калау напісала больш за 25 кніг. КнігіРаманы
Біяграфіі
«Уладары Рыма» (Рымская серыя)Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia