Краснаўскі сельсавет
Кра́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Краснаўка. Геаграфія
ГісторыяУтвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралёваслабадскога і Коўчыцкага сельсаветаў[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Казлоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)[2]. ЭканомікаНа тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з’яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка.
Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкай.
Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўцы, Коўчыцах 2, Васілёўцы.
На тэрыторыі сельсавета працуе: Краснаўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўцы і Міхайлаўцы. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[3], з іх 85,1 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 906 чалавек[5]. Органы мясцовай уладыМясцовая ўлада прадстаўлена Краснаўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання — вёска Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3. Савет дэпутатаў падзелены на 11 акруг. Славутасці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia