Сяргей Уладзіміравіч Міхалок
Сяргей Міхалок (нар. 19 студзеня 1972, Дрэздэн) — беларускі спявак, аўтар музыкі і тэкстаў, акцёр[1]. Заслужаны артыст Украіны (2020). БіяграфіяЗ сям’і ваенных. Скончыў Беларускі інстытут культуры. У 1990 стаў ініцыятарам стварэння гурта «Ляпис Трубецкой», у сярэдзіне 1990-х супрацоўнічаў з тэатрам «Бамбукі» як рэжысёр, сцэнарыст і акцёр, пазней працаваў таксама арт-дырэктарам у гурце «Аддис Абеба» ў Мінску. З 2000 года — удзельнік комік-дуэта «Саша і Сірожа», у гэтым жа годзе стаў адным з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Дети солнца». У 2003 пачаў супрацоўніцтва з гуртам «Крамбамбуля». З 1 верасня 2014 года і па сённяшні час — вакаліст гурта Brutto; З 19 лютага 2018 года і па сённяшні час — заснавальнік праекту Drezden. 24 жніўня 2020 года атрымаў званне Заслужаны артыст Украіны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia