Красамай (возера)
Красамай — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 4 км на захад ад вусця ракі Свіна́[2] і на паўночны захад ад вёскі Казьяны, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Казьянскі»[3]. Плошча паверхні возера 0,32[2] км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі каля 2,5 км[4]. Катлавіна возера размешчана сярод забалочанага масіву і акружана шырокай балоцістай поймай з мноствам дробных азёр. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя, забалочаныя[4]. Надводнай расліннасцю зарастае ўмерана, падводнай — амаль цалкам. У паўночна-заходняй частцы ў Красамай упадае Жукаўская канава з азёраў Летняе і Жужнева[1][4]. На поўначы ўпадае ручай Працяг, які працякае праз ланцужок невялікіх азёраў без назвы[1][4]. У паўднёвай частцы ў Красамай упадаюць Верыжская канава і ручай Рэчыца з азёраў Мошня і Данец[1][4]. Сцёк па ручаю Красамай у раку Свіна. У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, карась, плотка, лінь і іншыя віды рыб. У наваколлі сустракаюцца гняздоўі рэдкіх відаў птушак (чорны бусел, вялікі арлец, вялікі бугай), занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia