У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Мошня.
Мо́шня — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна ў межах ландшафтнага заказніка «Казьянскі».
Плошча паверхні возера 1,21 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Плошча вадазбору 6,8 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Дно выслана слоем сапрапеля. Заходняя частка возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў возера Красамай і раку Ценіца.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі