Пахомава (Пачынкаўскі раён)
Пахомава[1] (руск.: Пахомово) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мурыгінскага сельскага паселішча. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пахомава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]. ГеаграфіяРазмешчана ў цэнтральнай частцы вобласці ў 14 км на паўночны-захад ад Пачынка, у 5 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на левым беразе ракі Сож. У 12 км на паўночны-ўсход ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт Пярэсна. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia