Паляны (Пачынкаўскі раён)
Паляны[1] (руск.: Поляны) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мурыгінскага сельскага паселішча. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Паляны абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]. ГеаграфіяРазмешчана ў цэнтральнай частцы вобласці ў 17 км на паўнач ад Пачынка, у 9 км на ўсход ад аўтадарогі Р120 і ў 2 км на захад ад 66Н1422. У 2,5 км на захад ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт Грудзініна. Праз вёску праходзіць рака Аляксееўка, якая пачынаецца ля вёскі, а пасля вёскі Баяды мае назву Лучасянка. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia