Стадолішча (Пачынкаўскі раён)
Стадолішча[2] (руск.: Стодо́лище) — пасёлак у Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Стадолішчанскага сельскага паселішча. У 1929-1961 гадах быў цэнтрам Стадолішчанскага раёна Смаленскай вобласці. Абласная доследная сельскагаспадарчая станцыя. ГісторыяВядома з ХІХ ст. Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні. З 1930 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці. З 1937 года Стадолішчанскі раён у склад Смаленскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлак быў пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалены ў верасні 1943 года[3]. У 1961 годзе Стадолішчанскі раён скасаваны, пасёлак перайшоў у падпарадкаванне Пачынкаўскага раёна. ГеаграфіяПасёлак падзеляны чыгуначнай лініяй Смаленск — Бранск са станцыяй Стадолішча ў цэнтры пасёлку. Праз пасёлак праходзіць аўтадарога Р120 і пачынаюцца дарогі 66К35 і 66Н1411 Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia