Крыстафер Рыў
Крыстафер Д’Олье Рыў (англ.: Christopher D'Olier Reeve; 25 верасня 1952[1][2][…], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[3] — 10 кастрычніка 2004[4][1][…], Маўнт-Кіска[d], штат Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, рэжысёр, сцэнарыст, грамадскі дзеяч. Найбольш вядомы па ролі Супермена ў класічнай квадралогіі. Лаўрэат прэміі BAFTA, «Эмі», «Грэмі» і прэміі Гільдыі кінаакцёраў. Біяграфія![]() 27 мая 1995 года, упаўшы з каня падчас скачак у Вірджыніі, зламаў шыйныя пазванкі і аказаўся паралізаваным. Урачы не змаглі паставіць акцёра на ногі, але выратавалі яму жыццё, правёўшы ўнікальную аперацыю. Ён быў паралізаваны ніжэй шыі, не мог самастойна дыхаць, а размаўляць мог толькі пры дапамозе ўстаўленага ў трахею апарата[5]. Рыў памёр 10 кастрычніка 2004 года ў Маўнт-Кіска (штат Нью-Ёрк) у сваім доме ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 52 гадоў. Яго цела было крэміравана на могілках Фернкліф. Яго прах быў развеяны па ветры ў прысутнасці сям’і[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia