Крыст’яўн Эльд’яўдн
Крыст’яўн Эльд’яўдн (ісл.: Kristján Eldjárn) — трэці прэзідэнт Ісландыі (з 1968 па 1980). БіяграфіяНарадзіўся 6 снежня 1916 г., горад Дальвік. Вывучаў археалогію ва Ўніверсітэце Капенгагена, выкладаў у ісландскім універсітэце. У 1957 г. атрымаў ступень доктара за даследаванні паганства ў Ісландыі. З 1947 па 1968 гг. — Дырэктар Нацыянальнага музея Ісландыі. У 1966—1968 гг. вёў серыю адукацыйных тэлепраграм на ісландскай тэлебачанні, у якіх ён паказваў і распавядаў аб экспанатах Нацыянальнага музея ў гістарычным кантэксце. Гэтыя тэлеперадачы заваявалі вялікую ўвагу тэлегледачоў і зрабілі іх аўтара і вядучага адным з вядомых людзей у краіне. Пачаўшы выбарчую кампанію 1968 г., значна саступаў свайму суперніку Гунару Тродсэну, Эльд’яўрд выйграў выбары з вынікам 65,6 %. У 1972 і 1976 гг. аўтаматычна пераабіраўся прэзідэнтам у сувязі з адсутнасцю іншых кандыдатаў. У 1980 г. адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах для таго, каб мець час скончыць свае навуковыя працы. Пры Крыст’яўне Эльд’яўдне адбыўся самы значны знешнепалітычны крызіс з моманту абвяшчэньня незалежнасці — «трасковая вайна». Сын — пісьменнік, дачка — аўтар і ілюстратар дзіцячых кніг. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia