Крыштаф Зяновіч (ваявода берасцейскі)
Крыштаф Зяновіч (каля 1540 — 1614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (1585—1588) і ваявода берасцейскі (з 1588). Таксама быў старостам чачэрскім і прапойскім (з 1577). БіяграфіяВучыўся ва ўніверсітэце Цюрыха. Падчас бескаралеўя ў 1586 годзе быў прыхільнікам групоўкі Астафія Валовіча і кандыдатуры Жыгімонта Вазы. Быў актыўным прыхільнікам кальвінізму. У 1599 г. прымаў удзел у Віленскай канфедэрацыі праваслаўных і пратэстантаў, напраўленай супраць контррэфармацыі і Берасцейскай уніі. Зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Смаргонь, дзе ў 1606—1612 гг. збудаваў кальвінскі збор. Таксама заклаў у Смаргоні паперню. Крыштаф Зяновіч быў аўтарам рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крыштафам Радзівілам і віленскім кашталянам Геранімам Хадкевічам з-за спадчыны згаслага роду Алелькавічаў. Сям'яЗ шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Юрыя Мікалаевіча (невядома, ад якой з яго дзвюх жонак — Соф'і Глябовіч або Ганны Слушкі). Быў жанаты з Фядорай Валовіч, дачкой новагародскага кашталяна Рыгора. Меў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю (жонка Станіслава Кішкі, а потым Аляксандра Слушкі). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia