Касцёл Святога Міхаіла (Смаргонь)
Касцё́л Свято́га Міхаі́ла (колішні кальвінскі збор) у Смаргоні — выдатны помнік мураванай архітэктуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Размяшчаецца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай. Гісторыя
![]()
АрхітэктураХрам у Смаргоні з'яўляецца выдатным помнікамі архітэктуры рэнесансу ў Беларусі XVI—XVII cтагоддзяў. Цэнтрычны васьмігранны храм мае крыху выцягнутыя па падоўжанай восі прапорцыі. Унутранае памяшканне перакрытае мураваным упрыгожаным фрэскамі купалам, які звонку накрыта шатровым дахам і прыхавана высокім атыкам. Да галоўнага фасада далучаецца двух'ярусная вежа-званіца, васьмярык на чацвярыку, завершаная шатровым дахам. У ніжнім ярусе вежы размяшчаецца ўваход у храм. На ўзроўні ніжняга яруса сцены пазбаўлены дэкору. Пластыку вызначаюць праёмы акон, плоскія нішы. Другі ярус аздоблены плоскімі арачнымі нішамі і арачнымі праёмамі ў гранях вежы. У месцы злучэння званіцы і асноўнага аб'ёму пастаўлена цыліндрычная вежачка з вітымі ўсходамі ўнутры. Надзвычай магутныя сцены храма прарэзаны выцягнутымі вокнамі з паўцыліндрычным завяршэннем. Над сценамі ўзвышаецца высокі рэнесансны атык. Пад асноўным аб'ёмам храма размяшчаецца крыпта. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia