Станіслаў Кішка (біскуп жамойцкі)
Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў святаром. Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька). Заснавальнік каталіцкай парафіі і парафіяльнай школы ў Докшыцах (1608). У 1621 годзе падараваў мястэчка Докшыцы разам з вёскамі Таргуны і Дамашы капітуле жамойцкага біскупства. Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia