Крыштаф Францішак Сулістроўскі
Крыштаф Францішак Сулістроўскі (каля 1665 — 4 верасня 1737) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (? — пасля 7 чэрвеня 1670) і Алены з Корсакаў. Ашмянскі падстолі ў 1708—1713 гадах, харунжы ў 1713—1737 гадах. Удзельнічаў у руху шляхты Вялікага Княства Літоўскага у падтрымку Тарнагродскай канфедэрацыі, скіраванай супраць Аўгуста II, 23 сакавіка 1716 года абраны маршалкам Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў падтрымку Тарнагродскай. Канфедэрацыя прызначыла Сулістроўскага адным з кіраўніком вялікалітоўскім войскам побач з вялікім гетманам літоўскім Людвікам Пацеем, што выклікала канфрантацыю паміж гетманам і канфедэратамі. Кіраваў рухам кафедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім і шчыльна супрацоўнічаў з маршалкам кароннай канфедэрацыі Станіславам Ледухоўскім. Удзельнічаў у «Нямым» сойме 1717 года як маршалак канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на сойм 1729 года. Пасля смерці ў 1733 годзе Аўгуста II далучыўся да шляхты, якая выступала за абранне на трон Станіслава Ляшчынскага. У 1734 годзе абраны ашмянскай шляхтай палкоўнікам, удзельнічаў у абвяшчэнні 5 красавіка 1734 года ў Вільні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў падтрымку Ляшчынскага. У 1735 годзе ў выгнанні ў Караляўцы разам з Ляшчынскім, пасля вярнуўся. Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Чурлёны, Камаі, Жукаўшчына, Сурвілішкі, Сырэнчаны, Дуброўшчына і інш.). Пахаваны 8 кастрычніка 1737 года ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях. Сям’яБыў тройчы жанаты. У першым шлюбе з Тэрэзай з Данілевічаў (? — 10 сакавіка 1723), дачкой Рамана Яна Данілевіча, падкаморыя ашмянскага, і Кацярыны з Пацаў. З ею меў двух сыноў і трох дачок:
У шлюбах з Аляксандрай з Белазораў (? — да ліпеня 1728) і Ганнай Кацярынай з Глямбоцкіх (? — пасля 1740) дзяцей не меў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia