Ян Шчыт
Ян Фелікс Шчыт-Неміровіч (21 лютага 1789, Таболкі, Беларускае генерал-губернатарства — 7 чэрвеня 1866, Таболкі, Віцебская губерня) — каталіцкі дзеяч. Займаў пасаду апостальскага адміністратара Магілёўскай мітраполіі, у 1829—1833 гадах пасля смерці архібіскупа Каспара Цецішоўскага. БіяграфіяПаходзіў з літоўскай дваранскай сям’і Шчытоў-Неміровічаў герба «Ястрабец». Навучаўся ў Папскай акадэміі ў Рыме, 23 верасня 1820 года быў пасвечаны ў святары, у 1822 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1829 годзе пасля смерці біскупа Іосіфа Грабоўскага ён стаў апостальскім адміністратарам мітраполіі пры састарэлым біскупу Каспару Цецішоўскім, які жыў у сваім маёнтку ў Луцку і быў галовай мітраполіі толькі фармальна. Бараніў правы каталікоў Расійскай імперыі, у тым ліку грэка-каталікоў, што выклікала незадаволенасць урада. Зноскі
ЛітаратураСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia