Тадэвуш Сулістроўскі
Тадэвуш Сулістроўскі (каля 1745 — 15 верасня 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (? — да 6 сакавіка 1761), стольніка ашмянскага, і Іааны з Білевічаў (?—не пазней 1790). Меў брата Ігнація. У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі. З 1776 года шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1781—1782 гадах член задворнага асэсарскага суда, у 1782—1784 і 1786—1788 гадах член Пастаяннай Рады. Пасол на соймы 1776 і 1782 гадоў. Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Камаі, Жукаўшчына, Казінец, Чарняты і інш.). Памёр у Вішневе. Пахаваны ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях. УзнагародыКавалер ордэна Св. Станіслава (1784). Сям’я5 сакавіка 1777 года ў Вільні пабраўся шлюбам з Брыгідай Іаанай з Лапацінскіх (1759—1814). З ёй меў аднаго сына і дзвюх дачок:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia