Кузьма Пятровіч Грыб
Кузьма Пятровіч Грыб (1911—1943) — малодшы лейтэнант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1]. БіяграфіяКузьма Грыб нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Сінск (цяпер — Лоеўскі раён Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 года Грыб быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб камандаваў узводам 182-га гвардэйскага стралковага палка 62-й гвардзейскай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро[2]. 28 верасня 1943 года Грыб адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Дняпро. Ягоны ўзвод замацаваўся на плацдарме на заходнім беразе і адбіў варожую кантратаку. У гэтым бое Грыб загінуў. Пахаваны ў вёсцы Куцаволаўка Ануфрыіўскага раёна Кіраваградскай вобласці Украіны[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года, гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Герой Савецкага Саюза[3]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia