Кізільнік чарнаплодны
Кізі́льнік чарнаплодны[1] (Cotoneaster melanocarpus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Батанічнае апісанне![]() Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 2[1] м. Маладыя парасткі лямцава апушаныя. Старыя галінкі голыя, бліскучыя, чырвона-бурага колеру. Лісце чаргаванае, на чаранках, простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — бела-лямцавае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовыя, па 5—15[1] у рыхлых гронках. Плод — яблык чорнага колеру з шызаватым налётам і 2—4[1] костачкамі. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Усходняй Еўропы, Скандынавіі, у Сібіры, Паўночна-Усходнім Кітаі, Манголіі, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[2]. Мезафіт і мезатроф[2]. Расце ў стэпах, на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маі[1](у чэрвені—ліпені[3]). Апыляецца насякомымі. Плады паспяваюць у верасні—кастрычніку[1] (у жніўні—верасні[3]). Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Прыднястроўі і Эстоніі. Гаспадарчае значэннеЛекавая (мачагонны, жаўцягонны і вяжучы сродак)[1] і дэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia