Кізільнік бліскучы
Кізі́льнік бліскучы[1] (Cotoneaster lucidus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Батанічнае апісанне![]() Лістападны куст вышынёй да 2[1] м з густым лісцем. Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях[1]. Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру. Распаўсюджанне і экалогіяРаспаўсюджаны ва Усходняй Сібіры і Кітаі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[2]. Мезафіт і мезатроф[2]. Расце ў стэпах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні[1]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[1]. Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia