Кінатэатры Магілёва![]() Кінатэатры ў Магілёве існуюць з 1909 года[1]. На 2020 год у Магілёве працавала 6 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры Магілёўскае абласное вытворчае унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат». ГісторыяКолькасць
Першы кінасеанс у Магілёве адбыўся ў жніўні 1903 года ў гарадскім тэатры. Да 1909 года ў горадзе працавала 2 сінематографа: электрабіяскоп Сквірскага і электра-тэатр «Мадэрн»[2]. У тым жа годзе ў спецыяльна пабудаваным для дэманстрацыі кінафільмаў будынку на Дняпроўскім праспекце, 42 (цяпер - вул. Першамайская) быў адкрыты электрабіёграф «Чары»[1]. Пасля рэканструкцыі ў снежні 1930 года на яго месцы адкрыўся кінатэатр «Чырвоная Зорка», у якім упершыню ў Магілёве было паказана гукавое кіно. У 1938 годзе было распачата будаўніцтва кінатэатра «Радзіма», яго адкрыццё адбылося 6 лістапада 1939 года[1]. Быў разбураны падчас вайны, адноўлены ў 1944 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны кінатэатр «Чырвоная Зорка» (у гэты час называўся «Прамень»[1]) быў разбураны. Быў адноўлены ў 1948 годзе, а ў 1954 годзе прайшла яго рэканструкцыя. У 1958 годзе быў адкрыты кінатэатр «Змена» (цяпер рэканструяваны ў праваслаўны храм прападобнага Серафіма Сароўскага). 1 кастрычніка 1963 года на праспекце Пушкіна адкрыўся кінатэатр «Космас» з дзвюма шырокаэкраннымі заламі на 265 гледачоў кожны[1]. У 1987 годзе ён быў рэканструяваны. У 1969 годзе адкрыўся кінатэатр «Кастрычнік». У 1972 годзе прайшла рэканструкцыя кінатэатра «Радзіма». З 1971 па 1983 гады на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма» функцыянаваў дзіцячы кінатэатр «Піянер». 15 лютага 1989 года на вул. Астроўскага адкрыўся кінатэатр «Ветразь» з дзвюма кіназаламі - на 300 і 200 (для паказу стэрэакіно) гледачоў. У 2005 годзе прайшла чарговая рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка». А ў 2010 годзе на 2 паверсе кінатэатра была адкрыта Зала гісторыі кіно. У 2007 годзе ў кінатэатры «Радзіма» была ўсталяваная сістэма лічбавага гуку Dolby Digital[3]. У 2008 годзе быў рэканструяваны кінатэатр «Кастрычнік». З 2011 года з'явілася магчымасць паказу фільмаў у фармаце 3D у кінатэатрах «Кастрычнік» і «Радзіма», а з 2014 года ў кінатэатры «Ветразь». У верасні 2019 года ў ГЦ «Атрыум» адкрыўся прыватны 5-зальны кінатэатр StarLight Cinema[4]. У красавіку 2020 з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі працу прыватныя кінатэатры StarLight Cinema (аднавіў працу ў жніўні 2020 года)[5] і «Кастрычнік» (аднавіў працу ў верасні 2020 года, але ў 2021 годзе зноў зачыніўся). Спіс кінатэатраў МагілёваУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Магілёва. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку. Табліца:
ІснуючыяКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Закрытыя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia