Чырвоная Зорка (кінатэатр, Магілёў)
«Чырвоная Зорка» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, па адрасе вул. Першамайская, 14. Гісторыя![]() Найстарэйшы кінатэатр горада. Пабудаваны ў 1930 годзе па праекце інжынера Э. Лосера з цэглы, з элементамі канструктывізму, на месцы дарэвалюцыйнага кінатэатра «Чары», узведзенага ў 1909 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1948 годзе адноўлены, у 1954 годзе рэканструяваны[1]. Архітэктура![]() ![]() Будынак уяўляе сабой выцягнуты ў плане прамавугольнік, да якога перпендыкулярна далучаны касавая зала і паўцыркульны вестыбюль. У аснову архітэктурна-прасторавай кампазіцыі пакладзены прынцып проціпастаўлення аб'ёмаў. На галоўным фасадзе вестыбюль з шырокім зашкленнем кантрастуе з «глухой» вертыкальнай сценкай і нізкім аб'ёмам, дзе размешчаны службовыя памяшканні. Галоўны ўваход з боку тарцовага фасада вылучаны шырокай лесвіцай. Бакавыя фасады рытмічна членяцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі з боку фае[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia