Лаймдата Страўюма
Лаймдата Страўюма (лат.: Laimdota Straujuma; нар. 24 лютага 1951) — латвійскі эканаміст, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр земляробства Латвіі ў 2011—2014 гадах. Прэм'ер-міністр Латвіі з 22 студзеня 2014 года па 7 снежня 2015 года. БіяграфіяНарадзілася 24 лютага 1951 года. З 1968 па 1973 вучылася ў Латвійскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце. У 1987 годзе скончыла аспірантуру інстытута эканомікі пры Латвійскай акадэміі навук. ![]() ![]() Працавала з 1999 па 2000 год намеснікам дзяржсакратара ў міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі, а з 2000 па 2006 працавала дзяржаўным сакратаром у міністэрстве сельскай гаспадаркі. З 2002 па 2007 была сябрам савета Іпатэчнага і зямельнага банка Латвіі. З 2007 па 2010 працавала дзяржсакратаром у міністэрстве земляробства Латвіі. 25 кастрычніка 2011 года прызначана міністрам земляробства Латвіі. У 2014 годзе далучылася да партыі Адзінства. 22 студзеня 2014 прызначана Сеймам прэм’ер-міністрам Латвіі. УзнагародыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia