Адолфс Блёдніекс
Адолфс Блёдніекс (лат.: Ādolfs Bļodnieks; 24 ліпеня 1889, Тукумс — 21 сакавіка 1962, Нью-Ёрк) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1933—1934 гадах. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыўшы камерцыйнае вучылішча ў Тукумсе, вучыўся ў гімназіі ў Курску. Пасля 1910 года пачаў навучанне ў Рыжскім тэхнічным універсітэце. У 1905 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыйных заварушэннях. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў у расійскіх ваенна-паветраных сілах. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі стаў членам Савета рабочых і салдацкіх дэлегатаў у Петраградзе. Аднак даволі хутка адышоў ад камуністычнай дзейнасці, стаў на бок Барыса Савінкава. Восенню 1918 года ўваходзіў у склад Латвійскай нацыянальнай рады, якая 18 лістапада 1918 года абвясціла незалежнасць краіны. У 1919 годзе пачаў працаваць у Міністэрстве фінансаў (дырэктарам аднаго з дэпартаментаў). Быў таксама дэпутатам Канстытуцыйнага сходу (1920—1922), затым быў дэпутатам Сейма ў другім, трэцім і чацвёртым скліканнях (1925—1934). Прадстаўляў Латвійскe. парты. маладых фермераў і малых угоддзяў, якую заснаваў у 1924 годзе. Са снежня 1923 па лістапад 1931 года — член праўлення Банка Латвіі, наступныя два гады — яго віцэ-прэзідэнт. Быў рэдактарам шэрага перыядычных выданняў. 24 сакавіка 1933 года прэзідэнт прызначыў яго кіраўніком урада. Менш чым праз год яго на гэтай пасадзе змяніў Карліс Улманіс. Пасля 1945 года жыў у эміграцыі ў ЗША. Быў рэдактарам часопіса «За свабоду Латвіі» (1952—1955), старшынёй Камітэта вызвалення Латвіі (1956—1962). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia