Ласняк Лёзеля
Ласняк Лёзеля[1] (Liparis loeselii) — кветкавая расліна роду Ласняк (Liparis) сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамастойным, яйкападобна ўздутым каля асновы сцяблом вышынёй 8—20 см. Лісце бліскучае, амаль супраціўнае, прадаўгаватае або эліптычна-ланцэтнае, паступова звужаецца ў кароткія крылатыя чаранкі. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у рэдкай гронцы. Прыкветнікі дробныя, плеўкавыя, яйкападобна-ланцэтныя. Губа эліпсападобная або авальная, звужаная пры аснове, з невялікім паўавальным бугарком. Плод — сухая каробачка, якая растрэскваецца. АрэалПашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі трапляецца спарадычна (пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях) у асобных лакалітэтах паблізу паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: тарфяныя балоты, балоцістыя лугі, забалочаныя берагі азёр. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экзэмплярамі. Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажаецца насеннем, зрэдку вегетатыўна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia