Лаўровы лес Мадэйры
Лаўровы лес Мадэйры (парт.: Laurissilva da Madeira) — субтрапічны лес, характэрны для горных раёнаў вострава Мадэйра. Занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча - 15 тысяч га. Лаўровы лес — тып субтрапічнага лесу, распаўсюджаны ў вільготных рэгіёнах з мяккім кліматам. Звычайна ён сустракаецца ў гарах, дзе высокія вяршыні затрымліваюць больш вільгаці, чым на раўніне. У трацічны перыяд лаўровыя лясы ахоплівалі ўвесь поўдзень Еўропы, аднак падчас наступлення ледавіка зніклі і захаваліся толькі ў Макаранезіі. Для Мадэйры характэрна тое, што мясцовы лаўровы лес да XV ст. не ведаў уздзеяння чалавека. Асноўныя віды раслін, якія фарміруюць мясцовую флору — рэліктавыя персея, піконія, апалонія, клетра, драцэна, папараці і інш. Пасля каланізацыі Мадэйры плошча лесу значна скарацілася. У наш час лаўровы лес, падобна субтрапічным лясам на Канарскіх астравах, складае асобны пояс монтэвердэ. Гэта месца насяляюць рэдкія віды казурак, малюскаў, птушак, кажаноў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia