Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугальскай Рэспубліцы ўтрымоўвае 15 аб’ектаў (на 2017 год)[1], што складае 1,6 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 14 аб’ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 3 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), яшчэ 1 аб’ект уключаны па прыродных крытэрыях і прызнаны выдатным узорам біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных экасістэм, раслінных і жывёльных супольнасцей (крытэрый ix). Акрамя гэтага, станам на 2017 год, 11 аб’ектаў на тэрыторыі Партугаліі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[2]. Партугальская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 30 верасня1980 года[3]. Першыя чатыры аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Партугаліі, былі занесены ў спіс у 1983 годзе на 7-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[4][5][6][7][8].
Спіс аб’ектаў
Спіс аб’ектаў[Кам 1] па стане на 2017 год ўтрымоўвае 15 аб’ектаў[1]:
Папярэдні спіс[Кам 1] уключае пералік важных культурных і прыродных аб’ектаў, прапанаваныя ўрадам Партугаліі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2017 годзе ўрадам Партугальскай рэспублікі папярэдні спіс быў радыкальна перагледжаны: у склад спісу уключаны 21 аб’ект[2]. Аб’екты ранейшага папярэдняга спісу перанесены ў секцыю ніжэй.
У гэтым спісе[Кам 1] прыведзены 11 аб’ектаў, прапанаваныя ўрадам Партугаліі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны да 2017 года[41].
↑ абвУ гэтай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Знаходзячыся на востраве Тэршэйра Азорскага архіпелага, гэты горад, пачынаючы з XV ст. і да з’яўлення параходаў ў XIX ст., служыў абавязковым пунктам прыпынку для судоў, якія пераплылі Атлантыку. Крэпасці Сан-Себасцьян і Сан-Жуан-Батыста, якія маюць узрост 400 гадоў, з’яўляюцца ўнікальнымі прыкладамі ваеннай архітэктуры. Пашкоджаная землятрусам ў 1980 годзе, Ангра цяпер аднаўляецца»[5].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Манастыр іеронімітаў, які стаіць пры ўваходзе ў лісабонскую гавань, збудаванне якога пачалося ў 1502 годзе, найбольш ярка ілюструе партугальскае мастацтва. Беленская вежа, размешчаная паблізу, узведзена ў памяць аб экспедыцыі Васка да Гамы і нагадвае пра вялікія марскія адкрыцці, якія заклалі асновы сучаснай палітычнай карты свету»[6].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Дамініканскі манастыр баталіі быў збудаваны ў памяць пра перамогу партугальцаў над кастыльцамі ў 1385 годзе ў бітве пры Алжубарота. Яму наканавана было стаць галоўным аб’ектам будаўніцтва партугальскіх каралёў у наступныя два стагоддзі. Тут выявілася вельмі спецыфічная нацыянальная разнавіднасць готыкі, якая ўзнікла пад моцным уплывам стылю мануэліно, што дэманструе такі шэдэўр як Каралеўскі клостэр»[7].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Першапачаткова задуманы як помнік, які сімвалізуе Рэканкісту, гэты манастыр рыцараў-тампліераў (які перайшоў у 1344 годзе да рыцараў Ордэна Хрыста) стаў адыгрываць зусім іншую ролю ў мануэлінскі перыяд — ролю сімвала адкрытасці Партугаліі для іншых народаў свету»[8].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Гэты горад-музей, гісторыя якога сыходзіць каранямі ў часы Старажытнага Рыма, дасягнуў свайго росквіту ў XV стагоддзі, калі ён стаў рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. Яго ўнікальнае аблічча фарміруецца жылымі дамамі XVI—XVIII стагоддзяў з пабеленымі сценамі, упрыгожанымі кафлямі — «азулежуш» — і гаўбцамі з каванага жалеза. Помнікі Эвора аказалі вялікі ўплыў на партугальскую архітэктуру ў Бразіліі»[9].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Манастыр Божай Маці ў Алкобасе, на поўнач ад Лісабона, быў заснаваны ў XII стагоддзі каралём Альфонсам I. Яго памеры, вытрыманасць архітэктурнага стылю, прыгажосць матэрыялаў, а таксама тое старанне, з якім ён быў пабудаваны, робяць яго шэдэўрам цыстэрцыянскага гатычнага мастацтва»[10].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «У XIX стагоддзіСінтра стала першым цэнтрам еўрапейскага рамантызму. Фердынанд II ператварыў разбураны манастыр у замак, дзе гэты новы напрамак праявіўся ў выкарыстанні элементаў готыкі, егіпецкага, маўрытанскага стыляў і Адраджэння, а таксама ў стварэнні парка, які спалучае мясцовыя і экзатычныя віды дрэў. Іншыя выдатныя будынкі, пабудаваныя ў тым жа духу на прылеглых горных схілах, дапоўнілі гэты ўнікальны комплекс паркаў і садоў, які паўплываў на ландшафтную архітэктуру ўсёй Еўропы»[11].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Пабудаваны на схілах пагоркаў паблізу вусця ракі Дору горад Порту — гэта выбітны гарадскі ландшафт, які мае тысячагадовую гісторыю. Яго бесперапыннае развіццё, звязанае з морам (старажытныя рымляне называлі яго Портус, што значыць порт), можна ўявіць па шматлікіх і разнастайных помніках — ад кафедральнага сабора з хорамі ў раманскім стылі да неакласічнага будынка Фондавай біржы і царквы Санта-Клара, пабудаванай у тыпова партугальскім стылі мануэліно»[12].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Уключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ў 1998 годзе, помнікі дагістарычнага наскальнага жывапісу даліны Коа ўяўляюць сабой унікальную па ліку наскальных малюнкаў калекцыю перыяду верхняга палеаліту (22 000—10 000 гадоў да нашай эры). Яна з’яўляецца найбольш яркім прыкладам, які ілюструе зараджэнне мастацкай творчасці чалавека. Археалагічная зона Сіега Вэрдэ, размешчаная ў вобласці Касцілья-е-Леон, дапаўняе гэты помнік. Тут знаходзяцца 645 гравюр, выразаных на сценах пячор, якія ўтварыліся пад уздзеяннем воднай эрозіі. Гэтыя гравюры, галоўным чынам сімвалічныя, малююць жывёл. Аднак некаторыя з іх прадстаўляюць сабой таксама геаметрычныя фігуры і схематычныя выявы. Дагістарычны ансамбль наскальнага мастацтва даліны Коа і Сіега Вэрдэ ўтварае самы значны аб’ект наскальнага жывапісу перыяду палеаліту пад адкрытым небам, з размешчаных на Пірынейскім паўвостраве»[13].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Лаўровыя лясы Мадэйры ўяўляюць сабой каштоўныя рэліктавыя насаджэнні, некалі шырока распаўсюджаныя ў гэтым рэгіёне. Найбуйнейшы з ацалелых лаўровых лясных масіваў, лес на 90% з’яўляецца першасным. Мясцовасць характарызуецца ўнікальным раслінным і жывёльным светам, тут адзначаны многія эндэмічныя віды, да прыкладу, мясцовы від голуба (мадейрскі голуб)»[14].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Гістарычны горад Гімарайнш асацыюецца са станаўленнем ў XII ст. партугальскай нацыянальнай самасвядомасці. Гэта выключна добра захаваны сапраўдны прыклад эвалюцыі сярэднявечнага паселішча ў сучасны горад. Разнастайнасць тыпаў яго будынкаў раскрывае спецыфіку развіцця партугальскай архітэктуры ў перыяд XV—XIX стагоддзяў, калі выкарыстоўваліся традыцыйныя будаўнічыя матэрыялы і метады»[15].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «У раёне Алту-Дору віно выраблялася традыцыйнымі метадамі на працягу 2 тысяч гадоў. Пачынаючы з XVIII стагоддзя яго галоўны прадукт — партвейн — набывае, дзякуючы сваёй якасці, сусветную вядомасць. Такія даўнія традыцыі вінаробства сфармавалі культурны ландшафт выбітнай прыгажосці, які адлюстроўвае тэхналагічную, сацыяльную і эканамічную эвалюцыю»[16].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Гэты аб’ект спадчыны плошчай 987 га размешчаны на вулканічным востраве Піку, другім па велічыні ў Азорскім архіпелагу. На ім знаходзіцца цэлая сетка працяглых загарод, якія праходзяць паралельна скалістага берага, пабудаваных для абароны тысяч маленькіх прастакутных зямельных надзелаў — «курайш» — ад уздзеяння ветру і марской вады. Сведчаннямі гэтай культуры вінаробства, зараджэнне якой адносіцца да XV стагоддзя, з’яўляюцца таксама палі, дамы, уключаючы маёнткі пачатку XIX стагоддзя, вінныя склепы, цэрквы і прычалы»[17].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Аб’ект, шырока ўмацаваны з XVII па XIX стагоддзі, уяўляе сабой самы вялікі фальшборт сістэмы сухога рова ў свеце. Сцены горада змяшчаюць казармы і іншыя ваенныя будынкі, а таксама цэрквы і манастыры. У той час як Элваш змяшчае рэшткі пачынаючы з яго з’яўлення ў X стагоддзі, яго ўмацаванне пачалося, калі Партугалія аднавіла незалежнасьць у 1640 годзе. Умацаванне, распрацаванае галандскімі езуітамі падрэ Касмандэра, ўяўляе сабой лепшы з захаваўшыхся прыклад галандскай школы ўмацаванняў ў свеце. Аб’ект таксама змяшчае акведук Амарэйра, пабудаваны для таго, каб крэпасць вытрымлівала працяглыя аблогі»[18].
↑Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Размешчаны на пагорку з відам на горад, універсітэт Каімбры і яго каледжы раслі і развіваліся на працягу больш за сем стагоддзяў у межах старога горада. Вядомыя будынкі ўніверсітэта ўключаюць сабор XII стагоддзя Санта-Круз і шэраг каледжаў XVI стагоддзя, каралеўскі палац Алькасаба, ў якім размяшчаўся ўніверсітэт з 1537 года, бібліатэка Жуаніна з багатым дэкорам у стылі барока XVIII стагоддзя, батанічны сад і Універсітэцкі выдавецкі дом, а таксама вялікі «універсітэцкі гарадок», створаны ў 1940-х гадах. Збудаванні ўніверсітэта сталі эталонам у развіцці іншых устаноў вышэйшай адукацыі ў партугаламоўным свеце, дзе ён таксама аказвае вялікі ўплыў на працэс навучання і літаратуры. Каімбра прапануе выбітны прыклад інтэграванага ўніверсітэцкага горада з канкрэтнай гарадской тыпалогіяй, а таксама яго ўласныя цырыманіяльныя і культурныя традыцыі, якія былі захаваныя ў дзеянні на працягу стагоддзяў»[19].
↑ абTentative(англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугаліі. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 3 ліпеня 2012.
↑Tentative Lists: Portugal.(англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.