Сінтра
Сі́нтра (парт.: Sintra; ['sĩtɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 27 тыс. жыхароў (горад), 363,7 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура. РазмяшчэннеГорад размешчаны за 23 км паўночны захад ад горада Лісабона. За 18 км ад горада знаходзіцца мыс Рока — самы заходні пункт Еўраазіяцкага кантынента. Муніцыпалітэт мяжуе:
Насельніцтва
ГісторыяГорад заснаваны ў 1154 годзе. Да гэтага на гэтым месцы знаходзілася аднайменная крэпасць. СлавутасціСінтра і наваколлі з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за шматлікіх славутасцяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна. У самым горадзе размешчаны Нацыянальны палац Сінтры, а ў прылеглай горна-лесапаркавай зоне (Serra de Sintra) — палац Пена і паўразбураны Замак маўраў. Непадалёк ад горада размешчаны вытанчаны Палац Мансерат і Кляштар капуцынаў. Стары маўрытанскі горад з крэпасцю, якую ўзяў кароль Афонсу I у 1147 г., ужо ў Сярэднявеччы служыў летняй рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. У Сінтры знаходзіцца знакамітае памесце Кінта да Рэгалейра, на тэрыторыі якога знаходзіцца Палац Рэгалейра і прыгожы парк, які таксама ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ад Сінтры да мора пракладзена трамвайная лінія, якая адначасова з'яўляецца «жывым» музеем, бо на ёй ходзяць старадаўнія трамваі, пабудаваныя больш ста гадоў назад. ЭканомікаРаёныФотагалерэя
Гарады-пабрацімыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia