Леанор (герцагіня Готландская)
Леанор Ліліян Марыя, прынцэса Швецыі, герцагіня Готландская (шведск.: Prinsessan Leonore Lilian Maria, Hertiginna av Gotland; нар. 20 лютага 2014, Нью-Ёрк) — першае дзіця шведскай прынцэсы Мадлен, герцагіні Хэлсінгландскай і Гэстрыкландскаяй, і яе мужа, Крыстафера О’Ніла; унучка кіруючага караля Швецыі Карла XVI Густава і яго жонкі каралевы Сільвіі. БіяграфіяБацькі Леанор, шведская Прынцэса Мадлен і Крыстафер О’ніл, амерыканскі фінансіст брытанскага паходжання, пазнаёміліся ў Нью-Ёрку. 25 кастрычніка 2012 года адбыліся заручыны, 8 чэрвеня 2013 года яны пажаніліся. У верасні 2013 года было афіцыйна абвешчана аб цяжарнасці прынцэсы. Пасля вяселля пара працягнула жыць у Нью-Ёрку, дзе Мадлен працавала ў Сусветным фондзе дзяцінства — дабрачыннай арганізацыі, створанай у 1999 годзе пры ўдзеле яе маці каралевы Сільвіі (фонд займаецца паляпшэннем ўмовы жыцця дзяцей ва ўсім свеце, асабліва ў небяспечных рэгіёнах). Прынцэса Леанор, дачка прынцэсы Мадлен і Крыстафера О’ніла, нарадзілася ў Нью-Ёрку 20 лютага 2014 у 22:41 па мясцовым часе ў Прэсвітарыянскім шпіталі пры Медычным коледжы Вайл-Карнел. 26 лютага 2014 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме адбылося ўрачыстае пасяджэнне Савета Міністраў Швецыі, на якім прысутнічалі кароль Карл XVI Густаў, кронпрынцэса Вікторыя спікер шведзкага парламэнту Пер Вестэрберг і прэм’ер-міністр Ён Рэйнфельт. На пасяджэнні было абвешчана аб нарачэнні нованароджанай імем Леанор Ліліян Марыя і аб наданні ёй тытула прынцэсы, герцагіні Готландскай. Імя Леанор для Швецыі з’яўляецца рэдкім: па статыстыцы, у лютым 2014 года толькі ў 128 жанчын у гэтай краіне яно ўваходзіла ў склад імя, пры гэтым толькі ў 35 яно выкарыстоўвалася ў якасці першага. Імя Ліліян было дадзена нованароджанай у гонар шведскай прынцэсы Ліліян, герцагіні Халандскай (1915—2013), жонкі прынца Бертыля, герцага Халандскага (1912—1997), роднага дзядзькі кіруючага караля Карла XVI Густава. Прынцэса Мадлен прысутнічала на яе пахаванні ў сакавіку 2013 года. У сілу закона аб абсалютнай прымагенітуре, дзеючага ў Швецыі з 1980 года, з’яўляецца дзявятай у парадку атрымання ў спадчыну шведскага пасаду (пасля кронпрынцэсы Вікторыі, прынцэсы Эстэль, прынца Оскара, прынца Карла Філіпа, прынца Аляксандра, прынца Габрыэля, прынца Юльяна і сваёй маці, прынцэсы Мадлен)[5][6][7]. ![]() 2 сакавіка 2014 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме адбыўся ўрачысты малебен Te Deum, прысвечаны нараджэнню прынцэсы. Хрышчэнне прынцэсы Леанор адбылося ў Стакгольме ў царкве палаца Дротнінгхольм 8 чэрвеня 2014 года — у гадавіну вяселля яе бацькоў[8]. Многія сродкі масавай інфармацыі вялі прамую трансляцыю гэтай падзеі. Хроснымі прынцэсы Леанор сталі[9]: спадчынная прынцэса Швецыі Вікторыя, Луіза Готліб (блізкая сяброўка прынцэсы Мадлен), Патрык Зомерлат (стрыечны брат прынцэсы Мадлен па матчынай лініі), Таццяна д’Або (сястра Крыстафера О’ніла), граф Эрнст Абенсперг унд Траўн (муж сястры Крыстафера О’ніла Наташы), Аліса Бэмфорд (сяброўка дзяцінства Крыстафера О’ніла). 27 красавіка 2015 года Леанор здзейсніла свой першы замежны візіт. Разам з бацькамі і бабуляй — каралевай Сільвіяй — яна пабывала на аўдыенцыі ў Папы Рымскага ў Рыме. Зараз прынцэса разам з бацькамі і малодшым братам Нікаласам пражывае ў Лондане. 3 чэрвеня 2016 года прынцэса Леанор здзейсніла свой першы афіцыйны візіт у «сваё» герцагства Готланд. УзнагародыКавалер Ордэна Серафімаў (вышэйшы ордэн Швецыі) з нараджэння. Тытул
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia