Маргарыта Конаўцкая
Прынцэса Маргарыта Вікторыя Шарлота Аўгуста Нора Конаўцкая (англ.: Margaret Victoria Charlotte Augusta Norah; 15 студзеня 1882 — 1 мая 1920) — прынцэса Вялікабрытаніі і Ірландыі, потым — першая жонка Густава Адольфа і прынцэса Швецыі. Біяграфія![]() Праца Карла Зона. Брытанская каралеўская калекцыя. Была першым дзіцем і старэйшай дачкой у сям’і прынца Артура — герцага Конаўцкага, трэцяга сына каралевы Вікторыі, і яго жонкі Луізы Маргарыты Прускай. Маргарыта прыходзілася сваячкай многім вядомым людзям свету. Яе стрыечнымі братамі і сёстрамі былі германскі імператар Вільгельм II, кароль Англіі Георг V, каралева-кансорт Нарвегіі Мод, расійская імператрыца Аляксандра Фёдараўна, каралева-кансорт Румыніі Марыя Эдынбургская і каралева-кансорт Іспаніі Вікторыя Яўгенія Батэнбергская. У студзені 1905 года Маргарыта і яе малодшая сястра Патрыцыя адправіліся ў Партугалію, дзе некаторы час жылі пры двары караля Карлуша I і яго жонкі Амеліі Арлеанскай. Меркавалася, што Маргарыта выйдзе замуж за старэйшага сына кіруючай пары, Луіша Філіпэ, а Патрыцыя за малодшага Мануэла. Але перамовы скончыліся нічым, і прынцэсы адправіліся ў падарожжа па Егіпту і Судану. У Каіры Маргарыта пазнаёмілася са сваім чатырох’юрадным братам Густавам Адольфам, герцагам Сконскім, які знаходзіўся ў гэты час у вучэбнай паездцы. Ініцыятарам гэтай сустрэчы была бабуля Густава Адольфа па бацькавай лініі, каралева Швецыі і Нарвегіі Сафія Насаўская, якая хацела жаніць свайго ўнука на адной з унучак каралевы Вікторыі. Першапачаткова жонкай Густава Адольфа павінна была стаць Патрыцыя Конаўцкая, але герцаг спыніў свой выбар на яе старэйшай сястры Маргарыце. Вянчанне Густава Адольфа і Маргарыты адбылося 15 чэрвеня 1905 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. Мядовы месяц маладыя правялі ў Ірландыі. Іх шлюб, складзены па каханні, апынуўся шчаслівым, у ім нарадзілася чацвёра сыноў і адна дачка. На вяселлі хедзіў Егіпта Абас II Хільмі падарыў нявесце вясельную тыяру, выкананую з алмазаў і плаціны ювелірнай фірмай «Cartier». Тыяру пасля апраналі на свае вяселлі дачка, унучкі і праўнучкі Маргарыты. Дзед жаніха, кароль Швецыі Оскар II у падарунак маладым паднёс палац Сафіеру, размешчаны за 5 км ад шведскага горада Хельсінбарг. Густаў і Маргарыта адрэстаўравалі палац, распланавалі тэрыторыю і ўладкавалі сад у англійскім стылі. Працуючы ў садзе прынцэса нават выпусціла кнігі «Наш сад у Сафіеру», «У квітнеючым садзе», якія праілюстравала ўласнымі малюнкамі і фотаздымкамі. Палац стаў неафіцыйнай рэзідэнцыяй пары. У 1907 годзе памёр дзед Густава Оскар II і на пасад узышоў Густаў V. Густаў Адольф стаў спадчыннікам шведскага пасаду, а Маргарыта атрымала тытул кронпрынцэсы Швецыі. Маргарыта Конаўцкая цалкам апраўдвала свой тытул. Яна выдатна размаўляла на шведскай мове, пасля двух гадоў яго вывучэння, ведала гісторыю і палітыку Швецыі. Пражыўшы амаль пятнаццаць гадоў у гэтай краіне, яна тым не менш не забывала і пра сваіх сваякоў, якім рэгулярна адпраўляла лісты. Падчас Першай сусветнай вайны Маргарыта стварыла швейнае таварыства ў Швецыі, каб падтрымаць Чырвоны Крыж. Калі пастаўкі парафіна для Узброеных Сіл Швецыі вычарпаліся, яна арганізавала збор свечак. Кронпрынцэса таксама выступала пасярэднікам для сваякоў, разлучаных вайной, з яе дапамогай былі перададзеныя прыватныя лісты і запыты, якія дапамаглі знайсці зніклых без вестак падчас вайны мужчын. У лістападзе 1919 года ў Маргарыты, якая ў гэты час была цяжарная ў шосты раз, выявілі сярэдні атыт, у выніку чаго ў снежні ёй была зробленая аперацыя. У сакавіку 1920 года кронпрынцэса захварэла злаякаснай ветранай воспай, якая прывяла да з’яўлення мастоідзіта. 1 мая, знаходзячыся на восьмым месяцы цяжарнасці Маргарыта памерла разам з дзіцем падчас аперацыі ў выніку заражэння крыві. Яе пахавалі ў царкве Святога Мікалая у Стакгольме, а ў 1922 годзе перапахавалі на Каралеўскіх могілках Хага, як завяшчала яна сама. У 1923 годзе Густаў Адольф зноў ажаніўся, са стрыечнай пляменніцай Маргарыты Луізай Маўнтбетэн, а праз трыццаць гадоў пасля смерці першай жонкі ўступіў на Шведскі трон, як Густаў VI Адольф. Дзеці
ПамяцьУ гонар Маргарыты, якая была вядомая як дасведчаны садоўнік і дэкаратар, у 1999 годзе быў названы сорт англійскай ружы пяшчотна-абрыкосавага колеру — «Кронпрынцэса Маргарыта». Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia