Вікторыя (кронпрынцэса Швецыі)
Кронпрынцэса Вікторыя (поўнае імя Вікторыя Інгрыд Аліса Дэзірэ, Victoria Ingrid Alice Désirée), герцагіня Вестэрготландская (шведск.: Kronprinsessan Victoria, Sveriges kronprinsessa, hertiginna av Västergötland; нар. 14 ліпеня 1977 г., Стакгольм) — спадчынніца шведскага трону, дачка караля Швецыі Карла XVI Густава з дынастыі Бернадотаў і каралевы Сільвіі, старэйшая сястра прынца Карла Філіпа і прынцэсы Мадлен. Вікторыя пры нараджэнні мела званне прынцэсы, але пасля канстытуцыйнай рэформы 1980 года, якая змяніла парадак спадкавання прастолу, стала спадчыннай прынцэсай Швецыі. БіяграфіяВікторыя нарадзілася 14 ліпеня 1977 г у шпіталі Каралінскага ўніверсітэта ў прыгарадзе Стакгольма — Сольнэ і была першым дзіцем у сям’і караля Швецыі Карла XVI Густава і каралевы Сільвіі. Імяніны прынцэсы адзначаюцца 12 сакавіка, а ў дзень нараджэння, 14 ліпеня, абавязкова падымаецца дзяржаўны сцяг. Была хрышчоная ў Каралеўскай Царкве Швецыі 27 верасня 1977 года. Яе хроснымі бацькамі сталі кароль Нарвегіі Харальд V, дзядзька па матчынай лініі, Ральф Зомерлат, каралева Нідэрландаў Беатрыкс і яе цётка княгіня Дэзірэ, баранэса Сілфлайшэлд. ![]() Вікторыя з’яўляецца адзінай у свеце жанчынай-спадчынніцай каралеўскага трона (з тых, хто займае першае месца ў спісе прастоласпадкавання) і носіць тытул Яе каралеўская вялікасць кронпрынцэса. Па лініі свайго бацькі, які з’яўляецца траюрадным братам каралевы Лізаветы II, яна таксама з’яўляецца спадчынніцай брытанскага трону ў чарговасці атрымання на 205 месцы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia