Сільвія Рэната Зомерлат
Яе вялікасць каралева Сільвія (шведск.: Silvia, Sveriges Drottning), народжаная Сільвія Рэната Зомерлат (ням.: Silvia Renate Sommerlath, нар. 23 студзеня 1943, Хайдэльберг) — каралева Швецыі, жонка караля Швецыі Карла XVI Густава. БіяграфіяДачка нямецкага бізнесмена Вальтэра Зомерлат і бразільянкі Аліс Зомерлат, народжанай дэ Таледа. Сільвія шмат гадоў жыла ў бразільскім горадзе Сан-Паўлу, дзе яе бацька быў прадстаўніком шведскай фірмы. Пасля таго, як сям’я Зомерлатаў вярнулася з Бразіліі ў Германію, Сільвія паступіла вучыцца ў Мюнхенскі інстытут перакладчыкаў і ў 1969 годзе ў скончыла яго як перакладчыца з іспанскай. У 1971 годзе ў яна была прызначана старэйшай перакладчыцай-гідам пры аргкамітэце Мюнхенскіх Алімпійскіх гульняў 1972 года. Падчас гэтых Алімпійскіх гульняў Сільвія Зомерлат і пазнаёмілася з Карлам Густавам, у той яшчэ час спадчыннікам шведскага трона. Іх заручыны адбыліся 12 сакавіка 1976 года, а 19 чэрвеня таго ж года ў Кафедральным саборы Стакгольма адбылася вясельная цырымонія. Належыць да Лютэранскай царквы Швецыі, як і Карл XVI Густаў. Каралева Швецыі актыўна працуе ў галіне дапамогі інвалідам, яна — старшыня Вясельнага Каралеўскага фонду, сродкі якога ідуць на даследаванні, што дапамагаюць спартсменам-інвалідам. Узначальвае Міжнародны Дзіцячы Фонд (World Childhood Foundation) — http://www.childhood.se Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia