Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч
Уладзімір Антонавіч Тамашэ́віч[1] (22 лютага 1899, Мінск — 8 кастрычніка 1983) — беларускі савецкі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1946 па 1949 год. БіяграфіяНарадзіўся 22 лютага 1899 года ў Мінску ў рабочай сям’і. З пятнаццаці гадоў працаваў наборшчыкам у друкарні Лібава-Роменскай чыгункі. У 1918 годзе ўступіў у Чырвоную Армію. У 1921 годзе быў накіраваны ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова ў Маскве, які скончыў у 1924 годзе па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права». Да 1928 года працаваў прапагандыстам. З 1929 па 1932 год працаваў намеснікам рэктара па навучальнай частцы і загадчыкам кафедры савецкай эканомікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1933—1934 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага гаркама УКП(б) Беларусі. У 1938—1941 гадах працаваў загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі Усесаюзнага завочнага фінансава-эканамічнага інстытута (Масква). Дацэнт з 1939 года. У 1941—1942 гадах знаходзіўся на фронце, у 1942 годзе быў паранены, лячыўся ў шпіталі.[2] У 1942—1944 гадах працаваў дацэнтам кафедры палітэканоміі Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту, з 1944 па 1946 год быў сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі, а таксама загадчыкам кафедры палітэканоміі Мінскага педагагічнага інстытута. З 1 снежня 1946 да лютага 1949 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1948 па 1965 год — загадчыкам кафедры палітэканоміі. Тамашэвіч стаў першым рэктарам БДУ паходжаннем з горада, а не з вёскі. Спрыяў таму, што БДУ атрымаў права абароны кандыдацкіх дысертацыі па палітэканоміі. У 1949—1950 гадах быў сакратаром ЦК КП(б) Беларусі. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялістычная індустрыялізацыя БССР». З 1954 па 1956 год праходзіў дактарантуру ў Маскве. У 1965 годзе сышоў у адстаўку і да пенсіі (1974) працаваў дацэнтам кафедры палітэканоміі БДУ. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Навуковая дзейнасцьДаследаваў працэс індустрыялізацыі народнай гаспадаркі Беларусі. Апублікаваў каля 30 навуковых артыкулаў, падрыхтаваў 10 кандыдатаў эканамічных навук. Узнагароды і прэмііБібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia