Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч
Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч (21 жніўня 1908, Мюнхен — 4 студзеня 1996) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1945), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). БіяграфіяПаходжаннеНарадзіўся 21 жніўня 1908 года ў Мюнхене ў сям’і студэнтаў з Расійскай імперыі, якія навучаліся ў Германіі. Яго бацькам было ўсяго па дваццаць гадоў. Бацька — Аляксандр Барысавіч Ельяшэвіч — быў сынам выхадца з Навагрудка, пасля вучобы ў Германіі стаў вядомым эканамістам, выкладаў у Ленінградзе, кіраваў кафедрай. Дзед па бацьку Барыс Акімавіч выхоўваўся ў традыцыйнай яўрэйскай сям’і, паехаў вучыцца ў Маскву, дзе скончыў Медыцынскі інстытут, стаў ваенным урачом, даслужыўся ў Іркуцку да маёра (вышэйшы чын, даступны ў той час нехрысціянам), быў узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны, Св. Уладзіміра, Св. Станіслава. З чатырох яго сыноў трое — Васіль, Зіновій і Аляксандр — сталі прафесарамі[2]. Маці Кацярына Міхайлаўна Філіпчанка. Бабка па матчынай лініі мела ў дзявоцтве прозвішча Кісцякоўская і даводзілася стрыечанай пляменніцай паэту Андрэю Беламу (сапр. Барыс Бугаеў), сыну расійскага матэматыка і філосафа Мікалая Бугаева (1837—1903)[2]. Стрыечным дзядзькам Міхаіла Ельяшэвіча быў Юрый Аляксандравіч Філіпчанка (1882—1930), заснавальнік кафедры генетыкі Ленінградскага ўніверсітэта[2]. Меў сястру Алу (1923—2013), якая стала мастацтвазнаўцам. Вучоба і кар’ераСкончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1930). У 1930—1935 і 1954—1956 гг. працаваў і Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР, у 1935—1949 гг. ў Дзяржаўным аптычным інстытуце (адначасова вёў педагагічную работу ў ВНУ Ленінграда). У 1946—1951 гг. загадчык кафедры Ленінградскага інстытута дакладнай механікі і оптыкі, у 1952—1954 гг. прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Герцэна. У 1956—1968 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі АН БССР (адначасова з 1957 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта). У 1968—1977 гг. загадчык кафедры атамнай і малекулярнай фізікі Белдзяржуніверсітэта (адначасова загадчык лабараторыі нераўнаважных працэсаў Інстытута фізікі АН БССР). У 1977—1983 гг. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1983 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта. З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Акадэмічнага навуковага комплексу «Інстытут цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава». З 1995 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гг. Памёр 4 студзеня 1996 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Навуковая дзейнасцьРаботы па спектраскапіі, фізіцы плазмы, квантавай фізіцы, гісторыі навукі. Распрацаваў асновы тэорыі ваганняў і вагальных спектраў мнагаатамных малекул. Выканаў шэраг даследаванняў па атамнай спектраскапіі, спектраскапіі рэдказямельных злучэнняў і нізкатэмпературнай плазмы. Узнагароды
Сям’яУ лютым 1935 года лядовай дарожцы катка пазнаёміўся з 19-гадовай машыністкай завода «Паўночкабель» Марый Георгіеўнай Еўграфавай. Яна была сіратой, на ўтрыманні ў яе былі дзве малодшыя сястры і брат. Нягледзячы на гэта ўжо ў маі таго ж года яны ажаніліся. У шлюбе нарадзілася дачка Наталля і сын Аляксей[2]. Сын Аляксей Міхайлавіч Ельяшэвіч стаў фізікам-тэарэтыкам, у 1990-я гады таксама ўзначальваў недзяржаўны Інстытут біялогіі і псіхалогіі чалавека ў Санкт-Пецярбургу. Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia