Леанід Арсеньевіч Булахоўскі

Леанід Арсеньевіч Булахоўскі
Дата нараджэння 14 красавіка 1888(1888-04-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1961(1961-04-04)[3][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Julìja Leonìdìvna Bulachovs‘ka[d]
Род дзейнасці мовазнавец, філолаг
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Прэмія імя М. В. Ламаносава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леані́д Арсе́ньевіч Булахо́ўскі (26 красавіка 1888, Харкаў — 4 красавіка 1961, Кіеў) — украінскі мовазнавец. Акадэмік АН УССР (1939), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1941).

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1910). Прафесар Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943–1944) універсітэтаў. У 1944–1961 гадах – дырэктар Інстытута мовазнаўства АН УССР.

Унёсак у навуку

Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гістарычнага, славянскага, украінскага і рускага мовазнаўства. Шматлікія працы прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрапейскіх моў, узаемаадносінам балтыйскіх і славянскіх моў, славянскай, у тым ліку беларускай, акцэнталогіі.

Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946–1952), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.

Літаратура

  1. а б Leonid Bulachovskij // The Fine Art Archive — 2003.
  2. Visuotinė lietuvių enciklopedija
  3. Булаховский Леонид Арсеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Булаховский Леонид Арсеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya