Леанід Барысавіч Ваўчэцкі
Леанід Барысавіч Ваўчэцкі (2 сакавіка 1933 — 2010) — беларускі інжынер у галіне цывільнага будаўніцтва, спецыяліст па вялікапралётных канструкцыях. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1995)[1]. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у 2002[2] і 2004 гадах[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Забалацце Баранавіцкага раёна. Скончыў гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Гідратэхнічнае будаўніцтва» ў 1954 годзе[1]. У 1954—1955 гадах — майстар на будаўніцтве Княжагубскай ГЭС . У 1955—1960 гадах інжынер, старшы інжынер Ленінградскага аддзялення інстытута «Гідраэнергапраект». У 1960—1961 гадах старшы інжынер, кіраўнік групы інстытута «Белдзяржпраект». У 1961—1967 гадах кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў інстытута «Мінскпраект». У 1967—1968 гадах галоўны канструктар Беларускай экспедыцыі ДПІ «Укрводаканалпраект». У 1968—1970 гадах галоўны канструктар тэхнічнага аддзела, начальнік тэхнічнага аддзела інстытута «Белдзяржпраект». У 1970—1998 гадах галоўны канструктар майстэрні, галоўны канструктар тэхнічнага аддзела, галоўны канструктар — намеснік галоўнага інжынера інстытута «Мінскпраект»[1]. ТворчасцьБыў адзіным у Беларусі практыкам-канструктарам вялікапралётных будынкаў. Ён шмат увагі надаваў праектаванню і разліку вантавых канструкцый пакрыццяў пралётам больш за 100 метраў[1]. Асноўныя творыВадасховішча на р. Вяча, вадасховішча на р. Пціч, Дразды і Крыніца, каток у парку імя М. Горкага ў г. Мінску (1975), аэравакзал аэрапорта Мінск-2 (1978), выставачныя комплексы па вул. Я. Купалы (1968) і «БелЭкспа» па пр. Машэрава (1985 г.), аўтавакзал «Маскоўскі» ў г. Мінску (2001), чыгуначны вакзал у г. Мінску (2003)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia