Забалацце (Баранавіцкі раён)
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы на лініі Баранавічы — Ліда. ГісторыяУ 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 38 вяскоўцаў. Каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначылася група савецкіх разведчыкаў, якія захапілі 6 мінамётаў, 4 радыёстанцыі і шмат іншай тэхнікі, узялі ў палон 7 нямецкіх салдат і афіцэраў. За гэты подзвіг сяржанту С. Ашыраву і радавому М. Яроміну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2]. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia