Леанід Рыгоравіч Брыч
Леанід Рыгоравіч Брыч (нар. 12 снежня 1958, в. Заплессе, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, інжынер-тэхнолаг. Працаваў тэхнолагам, начальнікам аддзела грамадскага харчавання ўпраўлення працоўнага забеспячэння «Галоўпалессеводбуд» г. Пінска, дырэктарам Пінскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Надзея-Пінск», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» г. Брэста. З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Беларускай патрыятычнай партыі. Узнагароды
Асабістае жыццёЖанаты, мае дачку і сына. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia