Беларуская патрыятычная партыя
Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Лідарам партыі з’яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет. МэтыСадзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[3]. Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў. ГісторыяПартыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта[4]. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч. Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых. 19 жніўня 2000 года на з’ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары[5]. Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 года, што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[6]. Восенню 2015 года Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў. Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. СтаршыніУдзел у выбарахПарламенцкія выбары
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia