Леапольда Галцьеры
Леапольда Фартуната Галцьеры Кастэльі (ісп.: Leopoldo Fortunato Galtieri Castelli; 15 ліпеня 1926, Касерас, правінцыя Буэнас-Айрэс — 12 студзеня 2003, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал, прэзідэнт Аргенціны з 22 снежня 1981 па 18 чэрвеня 1982 года. У канцы 1983 года быў арыштаваны і аддадзены суду ваеннага трыбунала за парушэнне правоў чалавека (па гэтым абвінавачанні быў апраўданы) і за няўдалае кіраўніцтва аргенцінскімі войскамі ў вайне за Фалклендскія астравы (асуджаны ў 1986 годзе да турэмнага зняволення). Памілаваны ў 1991 годзе. У 2002 годзе супраць яго выстаўлены новыя абвінавачанні ў выкраданнях і забойствах апазіцыянераў і замежных грамадзян. Змешчаны пад хатні арышт, дзе і памёр ад інфаркту, на апошняй стадыі раку. Пахаваны на могілках Ла-Чакарыта ў Буэнас-Айрэсе. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia